09.11.2016 / 16:41

Прэзідэнт Турцыі прыедзе ў Мінск 11 лістапада 4

Прэс-служба прэзідэнта Беларусі паведаміла пра афіцыйны візіт у Мінск Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Перамовы кіраўнікоў Беларусі і Турцыі Аляксандра Лукашэнкі і Рэджэпа Таіпа Эрдагана адбудуцца 11 лістапада ў Палацы Незалежнасці. «Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў развіцця міждзяржаўных адносін з акцэнтам на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, абмяняюцца поглядамі па праблематыцы рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Паведамляецца таксама, што ў рамках візіту Эрдаган і Лукашэнка возьмуць удзел у беларуска-турэцкім бізнэс-форуме і ў цырымоніі адкрыцця Саборнай мячэці ў Мінску.

Першапачаткова адкрыццё мячэці з удзелам двух прэзідэнтаў планавалася 29 ліпеня, аднак візіт Эрдагана быў перанесены на нявызначаны тэрмін з-за спробы дзяржаўнага перавароту ў Турцыі. З-за гэтага перанеслі і цырымонію адкрыцця храма.

0
Мулла Омар / Адказаць
09.11.2016 / 21:31
А долетит? Метель же обещают.
1
Верны / Адказаць
09.11.2016 / 22:41
Слава Эрдагану. Пераможцы бунтаўшчыкоў. Абаронцы паветранай прасторы нашай Турэччыны.
0
Нож для фрау Меркель / Адказаць
10.11.2016 / 01:54
Я думаю г-дин Султан оценит не только мечеть, но и Палац Незалежнасці. Ведь он сделан в полуазиатском стиле.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру