09.11.2016 / 16:58

«Вы вярнулі амерыканскае грамадства да сапраўднай дэмакратыі»: Лукашэнка павіншаваў Трампа 40

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дональда Джона Трампа з выбраннем на пасаду прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі, паведамляе прэс-служба.

«Ваша перамога — сведчанне выбару амерыканскага народа на карысць палітыкі, якая грунтуецца на сумленнасці, адказнасці, пошуку пераменаў, — гаворыцца ў віншаванні. — Сваёй актыўнай, шчырай і смелай пазіцыяй у ходзе перадвыбарнай кампаніі Вы ўскалыхнулі амерыканскае грамадства, вярнуўшы яго да сапраўднай дэмакратыі».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь у замежнапалітычнай дзейнасці заўсёды прытрымлівалася неабходнасці канструктыўнага супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі Амерыкі. «Спадзяюся, што пад Вашым кіраўніцтвам нармалізацыя адносін паміж нашымі краінамі будзе працягвацца», - адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў Дональду Джону Трампу здароўя, энергіі і настойлівасці ў выкананні перадвыбарчых абяцанняў.

4
двудушны / Адказаць
09.11.2016 / 17:06
Цікава, што ён падразумевае пад паняццем "сапраўднай" дэмакратыі? Тады што тут ён творыць?
3
belariy / Адказаць
09.11.2016 / 17:12
неее, Саня, аб "сапраўднай" дэмакратыі ў ЗША мы зможам казаць толькі пасьля таго, як Трамп зьменіць амерыканскую канстытуцыю, каб мог пераабірацца па ёй бясконцую колькасьць тэрмінаў. ;)))
5
Непамяркоуны русафоб, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
09.11.2016 / 17:14
Шурэх, дэмакратыя -гэта не на метад.
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру