У раёне опернага тэатра ў Мінску мэтазгодна стварыць пешаходную вуліцу мастацтваў. Такое меркаванне выказаў у час круглага стала ў прэс-цэнтры БелТА, прысвечанага будучыні старых кварталаў Мінска, галоўны архітэктар УП «Мінскграда» Аляксандр Акенцьеў.

Скрыншот Google Street View

«Многія мае калегі канстатуюць высокі патэнцыял вуліцы Чычэрына, якая знаходзіцца ў межах так званай Асмалоўкі і арыентавана на дваровы фасад опернага тэатра. Гэта дае магчымасць на ўчастку паміж вуліцай Кісялёва і оперным тэатрам сфармаваць пешаходную зону са стварэннем атмасферы, звязанай з культурай і мастацтвам», — адзначыў ён. На думку спецыяліста, наяўнасць такой вуліцы, своеасаблівага аналага парыжскага Манмартра, упрыгожыць горад і напоўніць новымі фарбамі гарадское асяроддзе.

Да таго ж сам раён Асмалоўкі, які размешчаны ў акружэнні помнікаў гісторыі па ўсім перыметры, з'яўляецца састаўной часткай турысцкай зоны і не можа быць выключаны з гэтага кантэксту, лічыць Аляксандр Акенцьеў.

«Гэта тэрыторыя самая азялененая ў межах транспартнага кальца. Па сутнасці, жылыя дамы стаяць амаль у парку. І яе можна пазіцыянаваць як унікальны зялёны раён з прывабнымі для турыстаў аб'ектамі, - перакананы галоўны архітэктар «Мінскграда». — Таму найбольш відавочны сцэнарый, і гэта патрабаванне зафіксавана ў генеральным плане Мінска і ў многіх іншых дакументах, — выключэнне жылой функцыі на першых паверхах і выкарыстанне іх пад нейкія крамы, майстэрні, магазіны, кавярні».

У любым выпадку, перш чым прымаць рашэнне аб статусе гэтай тэрыторыі, неабходна дэталёва прапрацаваць усе аспекты - як гісторыка-культурныя, так і эканамічныя, рэзюмаваў Аляксандр Акенцьеў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0