09.11.2016 / 18:51

Клінтан абагнала Трампа па агульнай колькасці галасоў, але прэзідэнтам не стала 18

Хілары Клінтан прайграла выбары, хоць і апярэджвае Трампа па агульнай колькасці аддадзеных галасоў.

Прэзідэнтам ЗША стане Дональд Трамп, ён атрымаў большасць галасоў выбаршчыкаў. Між тым Клінтан сабрала на 0,2% больш галасоў, за яе прагаласавалі 59 926 386 чалавек супраць 59 698 506 за Трампа.

Вынікі і праекцыі «Нью-Ёрк таймс» чытай тут.

Анлайн Ройтэрз з падліку галасоў чытай тут.

Анлайн-звесткі Politico.com пра колькасць атрыманых галасоў чытай тут.

У выпадку перамогі Хілары Клінтан магла б стаць першай прэзідэнткай ЗША ў гісторыі. Фота Ройтэрз.

Рэч у тым, што сістэма выбараў прэзідэнта ў ЗША адрозніваецца ад сістэмы выбараў скажам, у Францыі. Яна ў свой час была прыдуманая для ўмацавання федэратыўнай сістэмы, каб не ўзнікла дамінацыі вялікіх штатаў над малымі. Таму прэзідэнта абіраюць не прамым галасаваннем, а праз калегію выбаршчыкаў.

Кожны штат выбірае пэўную колькасць выбаршчыкаў. Самы густанаселены — Каліфорнія — пасылае іх 55. Самыя маланаселеныя — па 3. Такім чынам, малыя штаты пасылаюць на душу насельніцтва трохі больш дэлегатаў, чым вялікія.

Акрамя таго, у сілу традыцыі большасць штатаў пасылаюць выбаршчыкаў па прынцыпе «winner takes all» — г.зн. усе выбаршчыкі ад дадзенага штата галасуюць за таго кандыдата, які набраў у ім большасць галасоў.

Агульная колькасць галасоў за Клінтан і Трампа менш важная, як іх папулярнасць у дзясятку «нявызначаных штатаў».

Каліфорнія масава галасуе за дэмакратаў, і не мае вялікага значэння, атрымае там Клінтан 60 ці 65%. Гэтаксама Тэхас галасуе за рэспубліканцаў, і не так важна, атрымае там Трамп 51 ці 52%. У кожным разе ўсе выбаршчыкі ад Каліфорніі паедуць за Клінтан, а ўсе ад Тэхаса — за мільярдэра.

А вось Фларыда, Паўночная Караліна і некалькі меншых штатаў, як Мічыган, вырашылі лёс выбараў.

За мінулыя сто гадоў у ЗША толькі аднойчы здаралася, што перамог не той кандыдат, які набраў абсалютную большасць галасоў ва ўсіх штатах разам. Гэта было ў 2000 годзе, калі прэзідэнтам стаў Буш, а не Гор, хоць апошні набраў на 0,5% галасоў больш.

Мікола Бугай

45
hilevich / Адказаць
09.11.2016 / 19:21
Нават нягледзячы на ўсе нюансы амэрыканскае сыстэмы галасаваньня, гэты факт робіць абраньне Трамбецыла прэзыдэнтам замест Хілары Клінтан яшчэ больш несправядлівым.
8
а то! / Адказаць
09.11.2016 / 19:53
И этот показатель - лучшее свидетельство того, что нация расколота. Общее число голосов больше у того, кто по правилам проиграл. Но и то, и другое число почти равны - разница в 0,2%, или около 130 тысяч голосов. Это противостояние еще даст себя знать! И уже сегодня Алексей Кудрин сказал как отрезал: "Несмотря на некоторые заявления Трампа по экономическим вопросам, он зависит от сложившейся системы. Она "сгладит" его неоднозначные намерения". В устах зампредседателя Экономического совета при президенте РФ, главы совета фонда "Центр стратегических разработок" это расшифровывается так (Россия всегда в эзоповом языке пребывает): не спешите радоваться, слова закончились, начинается работа, и эта работа обломает популиста, а вам, кремлевские, не на что особенно надеяться.
25
Беларус / Адказаць
09.11.2016 / 20:08
Трэба мяняць сiстэму выбарау... Хiлары - зрабi !
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру