У Гомелі супрацоўнікі мясцовага аддзела адукацыі закупілі расійскія плакаты, якія расказваюць, што рабіць дзецям у экстранных сітуацыях.

Плакаты тлумачаць, што трэба рабіць дзецям, калі патрабуецца дапамога міліцыі, хуткай ці пажарных. Пазначаныя і тэлефоны, па якіх званіць у экстранных выпадках. Праўда, гомельскія школьнікі датэлефанавацца нікуды не змогуць — бо плакаты расійскія, і нумары там адпаведныя.

Падобныя плакаты размешчаныя, напрыклад, на інфармацыйных стэндах ля прыпынку «Міжнародны» ў Навабеліцкім раёне Гомеля.

 

Адказвае за размяшчэнне падобнай інфармацыі раённы аддзел ідэалогіі.

«Добра, што вы звярнулі нашу ўвагу на гэта. Паглядзім, калі яны яшчэ там вісяць, то здымем, — запэўніла Кацярына Гаўрушчанка, намеснік начальніка аддзела ідэалогіі адміністрацыі Навабеліцкага раёна. — Напэўна, аддзел адукацыі іх дзесьці закупіў. Але мы разбярэмся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?