Стваральнікі сатырычнага мультсерыяла South Park перапісалі новую серыю мультфільма з-за перамогі Дональда Трампа на выбарах прэзідэнта ЗША. У папярэдняй, загадзя падрыхтаванай версіі, у якасці прэзідэнта фігуравала Хілары Клінтан.

Getty

Прэм'ера абноўленай серыі з Трампам у ЗША адбудзецца ў чацвер. Новая назва серыі — «Oh Jeez» («О, божа»). Тызер серыі апублікаваны ў інтэрнэце.

Як паведамляе партал Variety, серыя даволі жорстка высмейвае вынікі выбараў. У прыватнасці, бацька аднаго з галоўных герояў Рэндзі Марш кажа ў ёй, што «мы даведаліся, што ў ЗША жанчына можа стаць тым, кім пажадае, акрамя прэзідэнта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?