Сёлета ў ліпені Наша Ніва дала аб’яву пра чароўнае кацяня, якое шукала новых гаспадароў. Кацяня было неверагоднай прыгажосці і мела падвоеную сіметрычную афарбоўку пыскі — рудую і чорную. Гаспадарамі кацяняці былі бабуля і дзядуля з Оршы.

Хто ж забраў сабе незвычайнае кацяня? Выявілася, што яно цяпер — зорка Інстаграма! Новым гаспадаром стала студэнтка БНТУ Лізавета, якая распавяла «Нашай Ніве» пра лёс свайго гадаванца.

Лізавета і яе новае кацяня, з якім яна амаль не расстаецца. Фота з Інстаграму.

Лізавета і яе новае кацяня, з якім яна амаль не расстаецца. Фота з Інстаграму.

«Я заўважыла аб’яву ў вас на сайце. Мы з бацькамі праглядзелі фотаздымкі, і я адразу напісала на e-mail, бо мы ўпадабалі кацяня з першага погляду. У яго такія вочкі блакітненькія, проста супер!

Фота з аб'явы аб пошуку новых гаспадароў.

Фота з аб'явы аб пошуку новых гаспадароў.

«Нам адказалі, што котку яшчэ не аддалі, але, маўляў, ёсць праблема — гаспадары не з Мінску, а з Оршы. На што я адказала, што няма ніякіх праблем, бо я таксама з Оршы! Гаспадары шмат распытвалі пра нашу сям’ю, і я ім нават распавядала, як выратавала кацяня, збітае машынай, як яго лячыла і знайшла гаспадароў. І відаць, толькі пасля гэтай гісторыі яны вырашылі аддаць нам котку».

У нас в семье новая малышка #yanatwofacecat

Фото опубликовано Elizabeth (@yanatwofacecat)

У выніку я сустрэлася з вельмі добрай бабулькай, якая прынесла котку ў маленькай скрыначцы, з самаробным акенцам. Яна распавяла, што са мной перапісваўся яе муж, бо яна нічога ў камп'ютарах не разумее. Котку бабуля з дзядулем назвалі Янкай. Бабуля сказала, што яны назвалі так яе ў гонар грэцкага бога Януса, у якога было два твары — на патыліцы і дзе звычайна. Таксама была і другая версія паходжання імя: яе афарбоўка — гэта дзве паловы, «я дзень» і «я ночка». Так атрымалася Яначка. І мы з сям’ей вырашылі пакінуць гэтае імя.

А ў нас ужо была котка, але вулічная — летам дома яна рэдка спіць, толькі прыходзіць паесці. Янка на тый момант ужо месяц жыла ў бацькоў, і наша старая котка пачала раўнаваць да новай суседкі. Пасля і зусім не прыходзіла дадому. Бацькі засумавалі і прапанавалі забраць Яначку ў Мінск. Я паехала на вучобу ў Мінск, вельмі сумавала па блакітных вочках і праз пару тыдняў забрала Яначку з сабой. А нашая старая котка вярнулася дадому і пачала заставацца на ноч.

Мне так падабаецца котка, што я вырашыла завесці ёй акаўнт у Інстаграме. Я пачала рабіць фотаздымкі з ёй, каб усе маглі пабачыць гэтую прыгажосць, і вось ужо на акаўнце Яначкі ёсць тысяча падпісантаў.

Котка вельмі змяніла маё жыцце, з ёй так добра жыць! Гэта штодзенная вяселосць, гульні, смешныя моманты. Мы з ёй гуляем ў мяч, яна прыносіць цукерку, як сабачка. Янка часта спіць з высунутым языком, смешна гуляе з адлюстраваннем у люстэрку або ловіць матылькоў, якія заляцелі ўвечары ў вакно, робячы смешна «ке-ке-ке». Калі мяне няма дома, яна скідае са стала ўсе дробныя прадметы, можа выпіць чай, пакінуты ў спешцы недапітым.

Я вельмі ўдзячная былым гаспадарам за гэта пухнаты цуд! Бязмерна люблю маю незвычайную котку. Хацелася, каб былыя гаспадары пабачылі гэта і даведаліся, што ў Яначкі ўсё добра!» — не хавае захаплення Лізавета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?