Учора ў ЗША адбыліся выбары прэзыдэнта. Як і чакалася, выбралі Трампа. Для Беларусі гэта можа быць лепшы варыянт, бо спадзяваньні Крамля на гешэфты з Трампам ня спраўдзяцца. Нармальная Амэрыка ўздыхнула з палёгкай. Яшчэ адной лібэральнай кучы яна ўжо, відаць, ня вытрымала б.

Самае важнае, што Трамп абяцаў у выпадку абраньня вычысьціць аўгіевыя канюшні карупцыі і паразітызму. У гэтую катэгорыю ўваходзіць і клан Клінтанаў. Трамп заявіў перад выбарамі, што прызначыць спэцыяльнага пракурора і заахвоціць сьледзтва па справе Гіляры Клінтан.

І вось цяпер той, хто цікавіцца, чаго можна чакаць ад прэзыдэнта Трампа, той няхай назірае, ці пачне Трамп справу супраць гэтай асобы і тых, хто за ёй. Калі пачне — то добра. Злачынства мусіць быць пакаранае. Калі не — то гэта значыць, што адна мафія паразумелася з другой мафіяй «дзеля адзінства і стабільнасьці Амэрыкі». І на гэтым — Амэн. Далей можна не гадаць, чаго спадзявацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?