У пятніцу, 11 лістапада, з нагоды Дня Незалежнасці Польшчы ў Варшаве адбылося больш за 15 масавых мерапрыемстваў. 11 лістапада 1918 года Польшча стала суверэннай краінай пасля 123 гадоў існавання пад панаваннем трох імперый, якія падзялілі яе тэрыторыю.

Тут і ніжэй фота: РАР

Па вуліцах польскай сталіцы прайшлі тры буйныя маніфестацыі: «Марш незалежнасці», арганізаваная апазіцыяй дэманстрацыя і антыфашысцкі марш.

«Марш незалежнасці» арганізавалі польскія нацыяналісты. У гэтым годзе ён прайшоў пад лозунгам «Польшча — бастыён Еўропы».

Маніфестацыю правёў таксама апазіцыйны Камітэт абароны дэмакратыі — грамадская структура, якая паўстала гады таму пасля таго, як да ўлады ў Польшчы прыйшла кансерватыўная партыя «Права і справядлівасьць».

У Дзень Незалежнасці прайшоў таксама антыфашысцкі марш. Ён пачаўся з цэнтральнай Замкавай плошчы. Сярод удзельнікаў гучалі лозунгі супраць фашызму, неалібэралізму і дыскрымінацыі.

У масавых мерапрыемствах у польскай сталіцы ўзялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек. Нягледзячы на значныя зборы людзей, сталічная паліцыя паведамляе, што ніякіх сур'ёзных інцыдэнтаў зафіксавана не было. За бяспекай у Варшаве сачылі каля сямі тысяч супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?