Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі аб'явіла тэндар на стварэнне «нацыянальнага партала адкрытых даных на базе адзінага партала электронных паслуг». На гэта плануецца выдаткаваць 2 млн рублёў (больш за 1 млн даляраў па бягучым курсе).

Міністр сувязі Сяргей Папкоў

Мяркуючы па суправаджальнай інфармацыі, крыніцай фінансавання выступае Дзяржаўны пазабюджэтны фонд, а сам партал павінен быць створаны да канца 2018 года (заяўкі на тэндар прымаюцца да 21 лістапада 2016 года).

У сакавіку міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў заяўляў, што партал адкрытых даных Беларусі як частка агульнай сістэмы электроннага ўрада павінен з'явіцца ў Беларусі ў 2016 годзе.

«У адпаведнасці са стратэгіяй павінен развівацца кірунак па прадастаўленні адкрытых даных. У прыватнасці, павінна быць прадастаўлена не менш за 100 набораў адкрытых даных. У 2016 годзе мы павінны рэалізаваць так званы партал адкрытых даных. Яго наяўнасць будзе ўлічвацца пры ацэнцы ААН ўзроўню гатоўнасці электроннага ўрада ў краіне», — адзначыў тады чыноўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?