Станоўчыя бакі працы прэзідэнта РФ нічым не адрозніваюцца ад станоўчых бакоў працы супрацоўніка завода. Пра гэта сказаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у гутарцы з рабочымі завода «Аўтадызель», адказваючы на пытанне аб станоўчых і адмоўных баках сваёй працы, піша ТАСС.

ТАСС

«Калі па-сур'ёзнаму, то самы станоўчы бок маёй працы нічым не адрозніваецца ад станоўчага боку вашай — калі вы бачыце, што яна прыносіць задавальненне і вы дамагаецеся пастаўленых перад сабой мэт і задач, вы робіце важную, патрэбную, добрую справу. Яна ідзе на карысць і вам і таму, дзеля каго вы працуеце. Вось гэта і ёсць самае вялікае задавальненне — заўсёды самае вялікае задавальненне ад атрыманых вынікаў», — сказаў ён.

Кажучы аб адмоўных баках працы, Пуцін адзначыў, што адмоўных эмоцый шмат, «нічога не зробіш». «Але і ў вашай працы напэўна тое ж самае: калі ў вас нешта не атрымліваецца ці вас нехта падводзіць, або сутыкаецеся з іншымі неспадзяванымі акалічнасцямі. Але ў гэтым і ёсць прывабнасць нашай з вамі працы: мы ў стане гэтыя цяжкасці пераадолець і дамагчыся патрэбнага для нас выніку», — сказаў на заканчэнне прэзідэнт РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?