Авіяносная група расійскага Паўночнага флота, у склад якой уваходзяць крэйсеры «Пётр Вялікі» і «Адмірал Кузняцоў», знаходзіцца ва ўсходняй частцы Міжземнага мора, манеўруючы ля берагоў Сірыі. Пра гэта паведаміў камандзір «Адмірала Кузняцова» Сяргей Артамонаў ў эфіры расійскага тэлебачання, піша ВВС.

ria.ru

Авіяносная група Паўночнага флота накіравалася да берагоў Сірыі 15 кастрычніка.

Гэтая ўдарная група стала самай буйной расійскай эскадрай, якая з'явілася ля берагоў Еўропы з 2014 года. Яна павінна папоўніць ужо размешчаную ля берагоў Сірыі расійскую групоўку ў складзе 10 баявых караблёў.

Па словах камандзіра крэйсера «Пётр Вялікі» Уладзіслава Малахоўскага, паветраныя судны іншых дзяржаў «асцерагаюцца падыходзіць» да расійскіх караблёў на адлегласць бліжэй за 50 кіламетраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?