Раненых транспартуюць у бальніцы

Раненых транспартуюць у бальніцы

Больш за 50 чалавек загінулі ў выніку выбуху ў храме паблізу пакістанскага горада Хуб у суботу, 12 лістапада, паведамляе DW. Параненых дзясяткі, колькасць ахвяр расце. Іх транспартуюць у бальніцы найбуйнейшага горада краіны Карачы, які знаходзіцца за сто кіламетраў ад Хуба.

Горад Хуб знаходзіцца ў правінцыі Белуджыстан, якая лічыцца адным з самых небяспечных рэгіёнаў у краіне. Толькі ў канцы кастрычніка ў выніку нападу баевікоў на паліцэйскае вучылішча там загінула больш за 60 чалавек, а ў жніўні ў выніку падрыву тэрарыста-смяротніка — больш за 70. Адказнасць за напады, у тым ліку за выбух, што адбыўся ў суботу, узяла на сябе ісламісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0