13.11.2016 / 11:00

Латвія пабудуе плот і на мяжы з Беларуссю 28

Латвія і на мяжы з Беларуссю пабудуе плот, каб засцерагчы сябе ад людзей, якія незаконна перасякаюць мяжу, сказаў у інтэрв'ю агенцтву LETA начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Нормунд Гарбарс, паведамляе Delfi.

У бюджэце наступнага года прадугледжаныя сродкі на распрацоўку праекта ўладкавання прымежнай паласы на мяжы Латвіі і Беларусі, паведаміў ён. Улічваючы, што падобны досвед ужо ёсць, плот на латвійска-расійскай мяжы, вялікіх зменаў не прадбачыцца. Праект будзе рэалізаваны па тых жа прынцыпах.

Работы па ўладкаванні прымежнай паласы паміж Латвіяй і Беларуссю пачнуцца не раней, чым праз год. Пакуль невядома, якой менавіта даўжыні будзе плот.

Як паведамлялася, сёлета вясной на латвійска-расійскай мяжы пабудавалі першыя тры кіламетры плота, які мусіць спыніць плыню нелегальных мігрантаў. Першы ўчастак плота на мяжы пабудаваны на тэрыторыі Лудзенскага кіравання.

Мінімальная вышыня плота на латвійска-расійскай мяжы складзе 2,70 метра. Усяго плануецца пабудаваць 92 км плота на асобных участках мяжы.

8
Есенин / Адказаць
13.11.2016 / 11:30
Латвия отгораживается от "центра Эуропы"? Жастачайша пакараць!
37
LMI / Адказаць
13.11.2016 / 11:32
Дэбілізм у духе Трампа заразны. Што зробіш - убогіе розумам
7
бібліёграф / Адказаць
13.11.2016 / 11:43
Дзед за часамі Саветаў ездзіў у Латвію за ежай, адзеннем. Там было тое чаго ў нас не было, тады ніякіх плотаў не было. Нам толькі і застаецца што глядзець на фатаграфіі сучаснай мяжы паміж Нідэрландамі і Бельгіей і ісці за візай)
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру