13.11.2016 / 13:15

Нападнікі прынялі журналістаў «Лайфньюз» за наркадылераў 8

Зламыснікі, якія напалі на супрацоўнікаў медыяхолдынга «Лайф» у Маскве ў ноч на 12 лістапада, планавалі напад на гандляроў наркотыкамі. 

Пра гэта паведаміла прэс-служба маскоўскага ўпраўлення МУС.

«Па аператыўных дадзеных, напад злачынцаў планаваўся на наркадылера пры перадачы тавару», — заявілі ў паліцыі.

У МУС падкрэслілі, што затрыманы падазраваны — не супрацоўнік паліцыі. 

Як паведамлялася раней, група невядомых у ноч з 11 на 12 лістапада напала на дваіх супрацоўнікаў «Лайфньюз», Марк Безыменны і Уладзімір Сярэнка сур'ёзна пацярпелі. У Марка выбіты зуб, ён таксама атрымаў некалькі сур'ёзных траўмаў галавы і твару, а ва Уладзіміра — закрытая чэрапна-мазгавая траўма і пералом косткі твару. Дактары заяўляюць, што ён можа страціць зрок.

Па словах пацярпелых, на іх напала група мужчын, якія перасоўваліся на дзвюх элітных іншамарках — «Мерседэс» і «Лэнд-Крузар». Выскачыўшы з аўтамабіляў, мужчыны спачатку павалілі хлопцаў на зямлю, не кажучы ні слова. Пасля гэтага яны пачалі наносіць ім удары па галаве і тулаве. Агулам журналісты налічылі не менш за шэсць нападнікаў.

Пасля гэтага невядомыя паспрабавалі надзець на Уладзіміра і Марка кайданкі. Уладзіміра нават пасадзілі ў адну з машын, але ў гэты момант да хлопцаў падбегла іх спадарожніца, якая раней адлучылася на некалькі хвілін у краму. Яна падняла крык.

Адразу ж пасля гэтага нападнікі спешна вызвалілі абодвух збітых і ўцяклі на машынах.

1
Кажыма праўду / Адказаць
13.11.2016 / 13:20
Так і ёсць, Лай-ньюз гандлюе опіумам для ватнага народу
1
Николай / Адказаць
13.11.2016 / 13:27
Почитали то, что они пишут, и посмотрели то, что они показывают, и поэтому приняли за наркодилеров?
1
Непамяркоуны русафоб, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-туркабандэравец / Адказаць
13.11.2016 / 13:39
Ну можна сказаць , што яны не памыліліся . Дауно пара астанкінскі дылерау прыкрыць
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру