13.11.2016 / 13:43

У Балгарыі ідзе другі тур выбараў прэзідэнта 4

У ходзе распачатага ў Балгарыі другога тура прэзідэнцкіх выбараў грамадзянам краіны трэба будзе зрабіць выбар паміж празаходнім кандыдатам Цэцкай Цачавай і прарасейскім Руменам Радзевым.

У Балгарыі ў нядзелю, 13 лістапада, праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе DW. На вышэйшую дзяржаўную пасаду ў найбяднейшай краіне Еўрасаюза прэтэндуюць два кандыдаты, якія атрымалі лепшыя вынікі ў ходзе першага тура — гэта старшыня парламента Цэцка Цачава, 58-гадовая юрыстка з партыі «Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі» (ГЕРБ), і 53-гадовы беспартыйны генерал у адстаўцы Румен Радзеў, які балатуецца ад апазіцыйных сацыялістаў і выступае за больш цесныя сувязі з Масквой.

Фаварытам лічыцца прарасейскі кандыдат Радзеў — паводле розных сацапытанняў, за яго гатовы прагаласаваць 40-55 працэнтаў выбаршчыкаў, у той час як за Цачаву — 39-45 працэнтаў.

Ад вынікаў выбараў залежыць далейшы лёс правацэнтрысцкага ўрада ў Сафіі. Прэм'ер-міністр Бойка Барысаў, таксама прадстаўнік партыі ГЕРБ, абяцаў, што яго кабінет падасць у адстаўку, калі Цачава не атрымае перамогу. У такім выпадку краіну чакае ўжо трэці ўрадавы крызіс за тры гады.

Цяперашні кіраўнік дзяржавы, перакананы празаходні прэзідэнт Росен Плеўнеліеў, адмовіўся балатавацца на новы тэрмін.

0
беларос / Адказаць
13.11.2016 / 23:19
Як я і прадказваў, упэўнена перамог прарасійскі кандыдат Рудзеў. У Малдове таксама перамагае прарасійскі кандыдат Дадон. Народ у гэтых краінах наглядзеўся на Украіну, дзе 24-гадовыя "лаліты Авакава" становяцца намеснікамі міністра ўнутраных спраў. Божа барані, ад такой "дэмакратыі"
0
Серега / Адказаць
13.11.2016 / 23:30
Радев победил. И Додон победит.
0
Макс Дызайнер / Адказаць
14.11.2016 / 12:08
беларос, +100500
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру