13.11.2016 / 20:16

Масавая яўка ў Малдове: у другім туры на ўчасткі прыйшло больш выбарцаў, чым у першым 7

На другі тур выбараў у Малдове прыйшло больш выбарцаў, чым на першы. Канчатковая яўка можа скласці нават на 10% больш, чым два тыдні назад. 

Гэта павялічвае шанцы праеўрапейскага кандыдата Маі Санду.

Моладзь масава праігнаравала першы тур, яўка на ім была гранічна нізкай нават для Малдовы — 49%. У выніку лідар прарасійскай партыі сацыялістаў Ігар Дадон набраў 48,2% галасоў, а кандыдат ад праеўрапейскай партыі «Дзеянне і салідарнасць» Мая Санду — 38,5%.

41-гадовага Дадона падтрымлівае Масква. Ён прапануе разарваць дамовы аб свабодным гандлі з Еўрасаюзам і ўвайсці ў Еўразійскі эканамічны саюз.

Дадон (справа) на прыёме ў Пуціна. Фота з Вікіпедыі.

Былая супрацоўніца Сусветнага банка, а пасля міністарка адукацыі 44-гадовая Санду спрабавала з'яднаць вакол сваёй кандыдатуры падзеленыя правыя сілы Малдовы.

Вакол Маі Санду аб'ядналіся праеўрапейскія сілы Малдовы. Фота moldova24.info.

Расчараванне выбарцаў у праеўрапейскіх сілах звязанае з тым, што першы праеўрапейскі прэм'ер Малдовы Улад Філат аказаўся звязаны з аферай па крадзяжу мільярда даляраў з Эканамбанка краіны. Для Малдовы, эканоміка якой у 8 разоў меншая за беларускую, гэта было злачынства стагоддзя.

Ліберальна-дэмакратычная партыя Філата развалілася, а на яе руінах узніклі платформа «Годнасць і праўда» на чале з Андрэем Нэстасэ і партыя «Дзеянне і салідарнасць» на чале з Маяй Санду. Апошняя і стала самым папулярным лідарам правіцы.

Дадон прызнае Крым расійскім, Санду лічыць Крым украінскім.

У адрозненне ад Дадона, Санду правяла вельмі сціплую прэзідэнцкую кампанію, на якую вытраціла ўсяго каля 23 тысяч еўра. Яна не замаўляла білбордавай і тэлевізійнай рэкламы. Дадону ж прэзідэнцкая гонка абышлася прыкладна ў 295 тысяч еўра.

СГ

0
Satan / Адказаць
13.11.2016 / 20:45
Pînă la ora 19.00 au votat peste 1,542 mln cetățeni, ceea ce constituie 43 %. (c) Comisia Electorală Centrală a Republicii Moldova Думаете, за 2 часа до закрытия участков набежит еще 20% ? Рэд. Ды не, на 19.00 яўка ўжо 52,5%.
0
Satan / Адказаць
13.11.2016 / 20:54
А, они по ходу бухие пишут новости на сайт ЦИК. Молдова хуле. Да, 52% уже И 11% молодежи Рэд. І аж 11% моладзі. )))
3
Inhvar / Адказаць
13.11.2016 / 20:55
Божа,калi да нас ужо прыйдзе дэмакратыя?!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру