35-гадовы праваднік каардынаваў дзеянні па дастаўцы перабежчыкаў з Масквы ў Беларусь. Дзякуючы компасу і тапаграфічнай карце ён ведаў размяшчэнне памежзастаў і нават сігнальных расцяжак. Нелегалы начавалі ў лесе, выконваючы ўсе меры засцярогі.

Падрабязнасці распавёў старшы памочнік пракурора раёна Сяргей Гарбус:

— Нягледзячы на прафесійны падыход да справы, нелегалы пакінулі сляды. Затрымалі іх па сігнале беларускіх памежнікаў ужо на тэрыторыі Латвіі. Цікава, што 20-25-гадовыя грамадзяне В'етнама, з якіх складалася група, да апошняга былі ўпэўненыя, што ў іх атрымалася прарвацца на тэрыторыю Польшчы. Кожны заплаціў за пераход ад 10 да 15 тысяч еўра.

Высветлілася, што праваднік — добра вядомая ў Чачні асоба: яго судзілі за шэраг злачынстваў тэрарыстычнай накіраванасці. У складзе бандфармаванняў ён падрываў цягнікі, абстрэльваў міліцэйскія патрулі, аказваў узброены супраціў пры затрыманні. Потым супрацоўнічаў са следствам і паказваў схроны зброі.

За садзейнічанне арганізацыі незаконнай міграцыі групай асоб па папярэдняй змове ўраджэнца Чачні асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу — абвінавачаны настойвае на тым, што ён адзін накіроўваўся ў Нямеччыну лячыць сухоты, а в'етнамцаў выпадкова сустрэў па дарозе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0