Выявы на небе ўтвараюцца дзякуючы адлюстраванню і пераламленню сонечнага святла праз крышталікі льду на вышыні 5-10 кіламетраў.

Для Беларусі гэтая з'ява даволі рэдкая, часам яе называюць «зімовай вясёлкай».

Мінскі астрафатограф Андрэй Лейчык заўважыў гало 13 лістапада падчас шпацыру. «Фактычна сёння на працягу ўсяго дня з Мінска і прыгарадаў можна было назіраць сонечнае гало і даволі яркую верхнюю дугу», — напісаў ён.

А жыхар Гомеля Юрый Шаўцоў сфатаграфаваў месяцовае гало над прыватным сектарам горада. Таксама ён зняў timelapse-відэа, у якім змясціў 9 гадзін назірання за начным небам, месяцам і «зімовай вясёлкай».

Мяркуючы па фота ў сацсетках, за апошнія дні гало бачылі ў многіх краінах — ад Ісландыі і Даніі да Ізраіля і Турцыі. Адзін з самых эфектных здымкаў «зімовай вясёлкі» зрабілі ў Лапландыі (Фінляндыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0