«Візіт турэцкага прэзідэнта, без сумневаў, закладвае вельмі сур'ёзную платформу ў гэтую ўпэўненасць. Больш за 150 бізнэсменаў, якія прыехалі на бізнэс-форум, поўныя надзей і казалі пра сваю зацікаўленасць у стварэнні вытворчасцей, развіцці гандлёвых сувязяў з Беларуссю. Яны цяпер поўныя чаканняў, і будуць працаваць на развіццё стасункаў з нашай краінай», — заявіў дыпламат у эфіры праграмы «Контуры» на АНТ.

Андрэй Савіных асабліва звярнуў увагу на перспектывы на турэцкім рынку «Гомсельмаша» ў плане паставак кормаўборачных камбайнаў.

Нядрэнныя перспектывы і ў «БелАЗа», на думку амбасадара.

«БелАЗ» можа ўдзельнічаць у будаўніцтве «другога Басфора» — аднаго са стратэгічных праектаў — другога канала для грузавых судоў, які злучае Чорнае і Мармуровае мора. Гэта мільёны, калі не дзясяткі мільёнаў тон грунту, якія павінны быць перамешчаныя. Мы выдатна маглі б удзельнічаць сваёй тэхнікай у будаўніцтве гэтага канала. Гэта глабальны праект, стратэгічны. Ён будзе ўважліва адсочвацца з усяго свету», — адзначыў дыпламат.

Гэтая тэма закраналася на сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Турцыі ў Мінску, паведамляе БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0