13.11.2016 / 23:49

«Расці вялікі, корань!» — палявыя работы на Наваградчыне працягваюцца ФОТАФАКТ 14

Імкнучыся сустрэць абласныя Дажынкі 18 лістапада добрымі вытворчымі паказчыкамі, механізатары Наваградчыны нават нядзельным надвячоркам не зніжаюць тэмпы палявых работ непадалёк ад райцэнтра.

У прыгожым віхуры снежнага пылу здаецца, што цукровы бурак сам лезе з зямлі на ленту транспарцёра, просіцца да грузавіка, каб хутчэй трапіць на наш стол у выглядзе ладнага пачку салодкага пяску.

Лёгкі мароз дадае імпэту працоўным шурпатым рукам, загадзя адрамантаваная і дагледжаная тэхніка амаль сама настройваецца на звыклы маршрут па заснежаных палетках. Пакрытыя шэранем далягляды вельмі нагадваюць нядаўняе летняе жніво, у паветры пануе зухаваты працоўны настрой, і, гледзячы на прыцярушаныя мяккім сняжком здабыткі, хочацца ўсклікнуць: «Расці ж вялікім, корань!».

Фота Сяргея Зініна

1
bacya3 / Адказаць
14.11.2016 / 00:07
в вк есть фотки поля с капустой кажись под витебском: закопали деньги, а они лезут и лезут из под снега
2
911 / Адказаць
14.11.2016 / 01:39
Сверни с основных трасс в глубь районов там таково хватает .сам неделю назад видел кукурузное поле под первым снегом .
0
Нiчога не змянiлася... / Адказаць
14.11.2016 / 02:26
Памятаю кастрычнiк 1965 г. Мы 1-курснiкi мiнскай ВНУ у Магiлёускай вобл. Таксама капалi бульбу папалам са снегам у калгасе...
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру