Украінцы масава абмяркоўваюць прызначэнне 24-гадовай Анастасіі Дзеевай намесніцай міністра ўнутраных спраў па еўраінтэграцыі.

Пра Дзееву (да шлюбу — Шмалько) вядома няшмат. Яна нарадзілася ў 1992 годзе ў Чарнігаўскай вобласці, але дзяцінства нібыта правяла ў англійскім Манчэстэры. Адвучылася на палітолага ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце, была памочніцай у палітыкаў ад Партыі рэгіёнаў у Вярхоўнай Радзе і Міністэрстве замежных спраў, папрацавала ў Швецыі ў нейкіх экалагічных праектах…

Апошнім часам Дзеева была прэс-сакратаркай намесніцы міністра ўнутраных спраў Экі Згуладзэ.

Спачатку абмеркаванне датычылася працоўных здольнасцяў 24-гадовай Анастасіі, якая ў анкеце пазначыла, што мае дзесяцігадовы вопыт працы.

Аднак пасля інтэрнаўты знайшлі пікантныя здымкі, якія маладая намесніца міністра выстаўляла ў сеціва некалькі гадоў таму.

У гэтай сітуацыі міністр унутраных спраў Арсен Авакаў падтрымаў маладую намесніцу. «Шэраг функцый … 24-гадовы ці 30-гадовы … выйграе ў вопытнага 50-гадовага. Гэта нармальна і гэта працуе», — заявіў ён.

«Студэнтка не мае права на прыватныя фота? Ханжаства», — падсумаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?