У Віцебску патануў мужчына, які спрабаваў выратаваць сабаку, паведамілі карэспандэнту БелТА ў абласным упраўленні МНС.
Паведамленне аб надзвычайным здарэнні на Дзвіне паступіла выратавальнікам 13 лістапада ў пачатку пятай вечара. Да месца здарэння выехалі работнікі МНС і праваахоўнікі.
43-гадовы жыхар Віцебска ў раёне вуліцы Куйбышава выгульваў па беразе ракі сабаку. Той выбег на лёд і праваліўся. Спрабуючы выратаваць жывёлу, гаспадар сам апынуўся закладнікам тонкага лёду.
Пакуль цела загінулага не знайшлі, пошукі працягваюцца.