Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння ў час размовы з працоўным калектывам ААТ «Магілёўхімвалакно», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Калі хтосьці радуецца? Я чуў у Расіі: Трампа выбралі — гэта добра, Хілары — дрэнна. Ужо магу сказаць, што гэта (выбранне Трампа — рэд.) — не падарунак», — заявіў кіраўнік краіны.

Лукашэнка растлумачыў сваю пазіцыю тым, што агульны напрамак палітыкі ЗША адносна Расіі, калі б перамагла Хілары Клінтан, быў бы зразумелым. Але да ўлады прыйшоў Дональд Трамп, а галоўны яго лозунг і ідэя заключаецца ў тым, каб зрабіць Амерыку вялікай.

«А дзе месца Расіі?» — задаў рытарычнае пытанне беларускі лідар.

«Таму не трэба спяшацца і заяўляць, што гэта падарунак. Прыйшоў да ўлады амерыканскі грамадзянін, які любіць Амерыку і які хоча, каб гэта краіна была яшчэ мацнейшай, чым цяпер», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«А вось дзе будзе месца глабальных дзяржаў і наша — пытанне. Нам не згубіцца б у гэтым віры. І вы не хвалюйцеся, мы не згубімся», — запэўніў кіраўнік краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0