Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе пра адсутнасць якой-небудзь інфармацыі аб дамоўленасці паміж ЗША і РФ пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў ЗША.

Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі ў Стакгольме, адказваючы на пытанне журналіста аб асцярогах умацавання супрацоўніцтва паміж ЗША і РФ, у тым ліку па лініі прызнання акупаванага Крыма расійскім, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«У мяне няма ніякай інфармацыі адносна нейкіх дамоўленасцей паміж ЗША і Расіяй. Пытанне Крыма ляжыць не ў плоскасці адносін ЗША і Расіі», — сказаў ён.

Парашэнка нагадаў, што ні адна дзяржава ў свеце, акрамя Паўночнай Карэі, не прызнала прыналежнасць акупаванага Крыма Расійскай Федэрацыі.

«Але ж ЗША — гэта не Паўночная Карэя, таму давайце паважаць народ ЗША і іх прэзідэнта. Я не магу сабе нават уявіць такую сітуацыю», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Парашэнка выказаў упэўненасць у тым, што новы прэзідэнт ЗША будзе «трывалым і моцным, і, несумненна, будзе партнёрам Украіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?