У Кіеве міліцыя шукае экс-афіцэра расійскіх спецслужбаў, які раней перайшоў на бок Украіны і знік напярэдадні. Пра гэта паведамляе ў панядзелак аддзел камунікацыі паліцыі Кіева.

«Да сталічных праваахоўнікаў звярнуліся сябры і знаёмыя Іллі Багданава і паведамілі пра тое, што ў апошні раз размаўлялі з ім 12 лістапада 2016. З тых часоў на сувязь ён не выходзіць і яго месцазнаходжанне невядома», — пазначана ў паведамленні.

У паліцыі адзначаюць, што ў мінулым Ілля Багданаў быў кадравым афіцэрам ФСБ, а ў 2014 годзе перайшоў на бок Украіны.

Па факце знікнення мужчыны распачатая крымінальная вытворчасць па арт. 115 (Наўмыснае забойства) Крымінальнага кодэкса Украіны. Праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па вышуку без вестак зніклага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?