Новы чарнобыльскі арачны саркафаг, устаноўка якога пачалася 14 лістапада, важыць 36 тысяч тон, мае 108 м у вышыню, 257 м у даўжыню і 162 м у шырыню, піша ВВС. 

EBRD

Яго ўстаноўка ажыццяўляецца пры дапамозе 240 гідраўлічных дамкратаў і зойме каля 40 гадзін чыстага рабочага часу.

Спачатку будаўнікі сабралі канструкцыю саркафага на пляцоўцы непадалёк ад рэактара. Цяпер гэтай канструкцыі трэба пераадолець шлях у 327 метраў, пасля чаго яна павінна цалкам закрыць чацвёрты рэактар станцыі.

Будаўніцтва і ўстаноўку саркафага фінансуе Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця.

Эксплуатацыйны тэрмін новага збудавання — каля 100 гадоў. Плануецца, што аб'ект будзе ўведзены ў эксплуатацыю 29 лістапада.

Пасля гэтага спецыялісты пачнуць дэмантаж нестабільных канструкцый старога саркафага і пашкоджанага рэактарнага аддзялення. Гэтыя работы плануюць скончыць да 2023 года.

Міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны Астап Семярак заявіў, што ўзвядзенне арачнай канструкцыі над рэактарам сімвалізуе заканчэнне 30-гадовай барацьбы з наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

«Гэта не проста 36 тысяч тон металу. Гэта 36 тысяч тон веры ў поспех, даверу да нашага народа і Украіны», — дадаў гендырэктар АЭС Ігар Граматкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?