Упаў у Міжземнае мора расійскі знішчальнік МіГ-29, які ўзляцеў з борта авіяносца «Адмірал Кузняцоў», паведамляе Foxnews.

ria.ru

ria.ru

Пасля пад'ёму ў паветра знішчальнік, відавочна, праз тэхнічныя праблемы, зноў паспрабаваў вярнуцца на карабель, аднак упаў у мора, паведамілі тэлеканалу два амерыканскія службоўцы.

Пазней Мінабароны РФ пацвердзіла інфармацыю пра аварыю і перадало, што пілот быў уратаваны і не пацярпеў. 

Авіяносец, які нядаўна прыбыў да ўзбярэжжа Сірыі, не мае поўнага камплекта самалётаў і ў пэўнай ступені аварыйны. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?