Мінабароны ЗША адправіла ў лістападзе буйную партыю боепрыпасаў для Сухапутных войскаў і авіяцыі ЗША ў Еўропе, піша military.com.
Разгрузка кантэйнераў з боепрыпасамі з транспартнага карабля амерыканскага ваеннага флоту. Фота army.mil
Больш за 600 кантэйнераў снарадаў, ракет, мін і патронаў прыбылі ў нямецкі порт Нордэнхам.
Гэта самая вялікая такая адпраўка больш чым за 20 год, якая непасрэдна звязаная з пагрозай з боку Масквы.
«У нас можа быць тут тысяча танкаў, аднак без боепрыпасаў яны не будуць стрымліваць праціўніка. Гэта яшчэ адзін прыклад таго, як ЗША прытрымліваюцца сваіх абавязкаў у сферы бяспекі і стабільнасці ў Еўропе», - адзначыў камандуючы Сухапутнымі войскамі ЗША на еўрапейскім тэатры генерал-лейтэнант Бен Ходжэс.