Kremlin Pool / Globallookpress.com

Kremlin Pool / Globallookpress.com

Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі завёў крымінальную справу ў дачыненні міністра эканамічнага развіцця Аляксея Улюкаева. «У цяперашні час міністр затрыманы і ў дачыненні да яго праводзяцца неабходныя аператыўныя следчыя дзеянні», — паведамляе meduza са спасылкай на сайт ведамства.

Паводле паведамлення ведамства, 14 лістапада Улюкаеў атрымаў два мільёны даляраў за «выдадзеную Мінэканамразвіцця станоўчую ацэнку», якая дазволіла кампаніі «Роснефть» «ажыццявіць здзелку па набыцці дзяржаўнага пакета акцый ПАТ АНК «Башнефть» у памеры 50 працэнтаў».

«Інтэрфакс» са спасылкай на знаёмую з сітуацыяй крыніцу паведамляе, што «грошы Улюкаеву былі перададзеныя ў ходзе следчага эксперыменту пад кантролем сілавікоў» і што ў следства няма прэтэнзіяў да кіраўніцтва «Раснефці».

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў назваў абвінавачанне на адрас Улюкаева «вельмі сур'ёзным» і «патрабуючым вельмі сур'ёзных доказаў», перадае РІА Навіны. «Цяпер ноч. Я не ведаю, ці дакладвалася прэзідэнту», - цытуе яго агенцтва.

У Мінэканамразвіцця ад каментароў адмовіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0