Лятучы ўніверсітэт, Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» і этнакрама «Цудоўня» запрашаюць на сустрэчу з філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам, падчас якой будуць прэзентаваныя выдавецкія праекты Году беларускага мыслення — Анталогія «Код прысутнасці», зборнік «Цытуй сваё», а таксама некаторыя ранейшыя выданні. Імпрэза адбудзецца ў межах адкдрыцця кніжнай лаўкі ў этна-краме «Цудоўня» (вул. В. Траецкая, 14), пачатак а 17.00.

Ад невялічкіх цытатаў беларускіх мысляроў, мастакоў, культурных і грамадскіх дзеячоў да грунтоўных тэкстаў самых розных жанраў і стыляў, што адлюстроўваюць інтэлектуальны пошук беларусаў за апошнія 15 год, — у суботу 19 лістапада разам з філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам гарадзенцы будуць знаёміцца з аднымі з самых цікавых інтэлектуальных выдавецкіх праектаў 2016 году і разважаць пра сучаснае беларускае мысленне, яго стыль і адметнасць, герояў і знакавыя падзеі, асноўныя тэмы і праблемныя пытанні. Разам з Анталогіяй беларускага мыслення «Код прысутнасці» і зборнікам «Цытуй сваё» на адкрыцці кніжнай лаўкі ў этна-краме «Цудоўня» будуць прадстаўленыя і ранейшыя кнігі - як ўласна аўтарскія выданні, так і плён супольнай даследчыцкай працы разам з калегамі з Агенцыі гуманітарных тэхналогій.

Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да падзеі!

Увага! Усе прэзентаваныя выданні ў гэты дзень можна будзе набыць у краме па спецыяльным кошце, а таксама атрымаць аўтограф Уладзіміра Мацкевіча.

Аўтары самых цікавых пытанняў атрымаюць ад філосафа ў падарунак зборнік «Цытуй сваё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0