Аляксандр Мінёнак. Фота eurofest.by

Аляксандр Мінёнак. Фота eurofest.by

Аб гэтым стала вядома 14 лістапада ў час жараб'ёўкі на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця форуму, якая прайшла ў сталіцы Мальты горадзе Валета ў Manoel Theatre, перадае БелТА.

У час урачыстай цырымоніі адкрыцця конкурсу дэлегацыі з 17 краін - удзельніц конкурсу прайшлі па чырвонай дывановай дарожцы, на якой іх сустракала вядомая мальтыйская актрыса, спявачка і танцоўшчыца Тарын Мамо Цэфай.

Прадстаўнік Беларусі Аляксандр Мінёнак, а таксама дзеці з віцебскага шоу-балета «Сенсацыя» (Кірыл Мяхоўскі, Уладзіслаў Башметаў, Валерыя Ільчанка і Карына Васілеўская) выйшлі на чырвоную дарожку разам з кіраўніком дэлегацыі Вольгай Саламахай.

У міні-інтэрв'ю Саша прызнаўся вядоўцы, што музыка — гэта яго жыццё, а таксама ён захапляецца рознымі відамі спорту.

Пасля таго як кожны з канкурсантаў прайшоў па дарожцы, цырымонія перамясцілася ў залу тэатра, дзе адбылася жараб'ёўка. Дзеці цягнулі шары з нумарамі лож, у якіх пераапранутыя вяшчальнікі аб'яўлялі, у першай ці ў другой палавіне выканаўцу давядзецца выйсці на сцэну фінальнага шоу. Саша выцягнуў шчаслівы нумар 13 і трапіў у першую палову.

Парадак выступленняў у кожнай групе вызначаць арганізатары. У гэтым годзе арганізатары (мальтыйская грамадская тэлекампанія PBS) распрацавалі канцэпцыю фестывальнага тыдня. Цэнтрам яе з'яўляецца сталіца краіны горад Валета, які для кожнага з удзельнікаў раскрыецца за некалькі дзён знаходжання на Мальце.

Таксама ў гэтым годзе пераможцу вызначаць тры склады журы: нацыянальнае дзіцячае і дарослае журы, якія будуць галасаваць у краінах - удзельніцах конкурсу ў час генеральнай рэпетыцыі, а таксама прафесійнае журы, якое будзе галасаваць непасрэдна ў час шоу на Мальце. Яно адбудзецца 20 лістапада ў Міжземнаморскім канферэнц-цэнтры. Прамую трансляцыю міжнароднага дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2016» будуць весці тэлеканалы «Беларусь 1» і спадарожнікавы «Беларусь 24».

Вынікі галасавання ад Беларусі аб'явіць прадстаўнік краіны на дзіцячым «Еўрабачанні-2015» Руслан Асланаў, які цяпер таксама знаходзіцца на Мальце. Каментаваць конкурс будзе вядоўца Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Юлія Пярцова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0