Фактычная нацэнка на гарэлку ў кавярні склала 72-73%, а на каньяк маркі «А» — ажно 801,8%. Між тым, максімальна дазволеная законам нацэнка — 60%.

Дырэктар ТАА заявіў, што не лічыў каньяк беларускай прадукцыяй, на які накладаюцца абмежаванні па гандлёвай нацэнцы. Ён спасылаўся на тое, што этыкетка на бутэльцы называе вытворцам прадукцыі ААТ «Ерэванскі каньячна-вінагарэлачны камбінат «Арарат». У той жа час разлілі па бутэльках каньяк у Беларусі.

Эканамічны суд Віцебскай вобласці канстатаваў, што алкагольныя напоі, вырабленыя ці разлітыя ў Беларусі, лічацца таварамі айчыннай вытворчасці. Фірму аштрафавалі на 416 рублёў 4 капейкі, а самога дырэктара — на 21 рубель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0