Андрэй Каваленка займаў пасаду старшыні Бабруйскага гарвыканкама ад 13 жніўня 2014 года. Фота bobruisk.by

Андрэй Каваленка займаў пасаду старшыні Бабруйскага гарвыканкама ад 13 жніўня 2014 года. Фота bobruisk.by

Як гаворыцца ў паведамленні ведамства, з'яўляючыся службовай асобай, якая займае адказную пасаду, на працягу доўгага часу ён атрымліваў ад прадстаўнікоў суб'ектаў гаспадарання і грамадзян Беларусі буйныя сумы грошай у беларускіх рублях і замежнай валюце. Хабар належаў за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Затрыманне праводзілі супрацоўнікі 11-га ўпраўлення (па Магілёўскай вобласці) ГУБАЗіК МУС сумесна з калегамі з абласнога ўпраўлення КДБ.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па частцы 3 артыкула 430 КК Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры).

Падазраваны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Даведка

Андрэй Каваленка нарадзіўся ў 1970 годзе ў пасёлку Разлог Калінінградскай вобласці. Працаваў кантралёрам радыёзавода «Спадарожнік» у Маладзечне. Пасля службы ў Савецкай Арміі працаваў у «Жылкамгасе» Быхава. У 2001 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт імя П. Сухога па спецыяльнасці эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве.

Працаваў дырэктарам унітарнага вытворчага камунальнага прадпрыемства «Быхаўрайводаканал», намеснікам начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама, першым намеснікам старшыні Бабруйскага гарвыканкама, кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва.

У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці фінансавы і банкаўскі менеджмент.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0