Генеральная пракуратура Украіны выклікала на допыт прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку ў рамках расследавання злачынстваў, учыненых у студзені-лютым 2014 года ў дачыненні да актывістаў Еўрамайдана.

«Накіраваная ў адміністрацыю позва на 29 лістапада», — цытуе начальніка дэпартамента спецыяльных расследаванняў генпракуратуры Украіны Сяргея Гарбацюка Інтэрфакс.

Паводле дадзеных украінскіх СМІ, Парашэнка выкліканы на допыт у якасці сведкі.

У пачатку лістапада Гарбацюк паскардзіўся, што Парашэнка амаль тры месяцы не прыходзіць на допыт.

«Мы пастаянна чакаем, дамоўленасці ёсць, згода ёсць. Адзінае — што допыту няма», — заявіў пракурор.

У той жа дзень прэс-сакратар прэзідэнта Святаслаў Цаголка паведаміў пра гатоўнасць Парашэнкі прыйсці на допыт у ГПУ пасля афіцыйнага выкліку.

Раней у рамках расследавання злачынстваў, учыненых у студзені-лютым 2014 года ў дачыненні да актывістаў Еўрамайдана былі дапытаныя кіраўнік МУС Арсен Авакаў, кіраўнік РНБА Аляксандр Турчынаў, экс-прэм'ер Арсень Яцанюк і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?