У Міжнародны дзень студэнтаў 17 лістапада ў сядзібе Партыі БНФ у Мінску плануецца арганізаваць бясплатную раздачу студэнтам сшыткаў з патрыятычнай сімволікай.

Як паведамляе прэс-служба арганізацыі, прадстаўнікі моладзевай камісіі Партыі БНФ «Моладзь БНФ» будуць раздаваць студэнтам сшыткі на 48 лістоў з беларускім арнаментам, гербам «Пагоня» і дэвізам «Будзь беларусам, будзь пераможцам!».

Сшыткі можна будзе атрымаць, паказаўшы залікоўку або студэнцкі білет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0