Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў ад АГП Ганна Канапацкая на сваёй старонцы ў фэйсбуку апублікавала разліковы лісток за кастрычнік.

Ганна Канапацкая. Фота Сяргея Гудзіліна.

Ганна Канапацкая. Фота Сяргея Гудзіліна.

Першая сесія новага склікання парламента адбылася 11 кастрычніка. Агулам у мінулым месяцы дэпутаты адпрацавалі 12 дзён.

Заробак Ганны Канапацкай склаў 1058 рублёў, альбо каля 500 еўра па курсу Нацбанка за 15 лістапада. Аклад у Канапацкай выйшаў 524 рублі, штомесячная прэмія — 214 рублёў, надбаўка за клас дзяржслужбоўцы — 191, надбаўка за выслугу гадоў — 286 рублёў.

Сярэдні заробак па Беларусі за верасень 2016 года склаў 732 рублі.

«Самыя высокааплатныя дэпутаты ў свеце працуюць у Аўстраліі. Іх штомесячны даход складае 15 400 еўра. У Еўропе больш за ўсіх зарабляюць італьянскія парламентарыі (14 580 еўра). Мае ўкраінскія калегі — крыху больш за 2 000 еўра, расійскія з наступнага года — 5 600 еўра. Самыя «бедныя» дэпутаты краін ЕС працуюць у Балгарыі (1 300 еўра). Як вы лічыце, якую заработную плату павінны мець дэпутаты заканадаўчага органа нашай краіны? Якія аптымальныя суадносіны павінны быць з сярэднім заробкам?» — задаецца пытаннем Ганна Канапацкая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?