Касацыйны суд Егіпта адмяніў смяротны прысуд былому прэзідэнту краіну Махамеду Мурсі, піша ВВС. 

Reuters

Ён быў прысуджаны да смяротнага пакарання па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках і арганізацыі ўцёкаў зняволеных з турмы падчас паўстання ў 2011 годзе, якое прывяло да звяржэння рэжыму Хосні Мубарака.

Уцёкі суправаджаўся забойствамі паліцэйскіх і супрацоўнікаў турэмнай аховы.

Гэта адна з чатырох судовых спраў, распачатых у дачыненні да Мурсі, які знаходзіцца ў зняволенні з моманту свайго звяржэння ў ліпені 2013 года.

Па іншых абвінавачваннях Мурсі ўжо быў прысуджаны да 20 гадоў турмы і да пажыццёвага зняволення, судовае разбіральніцтва па шэрагу спраў працягваецца да гэтага часу.

Касацыйны суд таксама адмяніў смяротныя прысуды ў дачыненні да яшчэ пяці актывістаў забароненага ў Егіпце руху «Браты-мусульмане», лідарам якога быў Мурсі.

У 2012 годзе пасля звяржэння Хосні Мубарака Мурсі перамог на выбарах прэзідэнта краіны, стаўшы першым дэмакратычна абраным прэзідэнтам у гісторыі Егіпта. Праз год ён быў зняты з пасады ў выніку ваеннага перавароту.

Новы ваенны ўрад Егіпта абвясціў «Братоў-мусульман» тэрарыстычнай арганізацыяй, а дзейнасць руху аказалася пад забаронай.

Егіпецкія суды за кароткі час прысудзілі сотні прыхільнікаў Мурсі да смяротнага пакарання. Праваабаронцы крытыкавалі егіпецкую судовую сістэму і сумняваліся ў справядлівасці прысудаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?