Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што затрыманне міністра эканамічнага развіцця знаходзіцца «за мяжой яго разумення», паведамляе »Інтэрфакс».

«Вядома, гэта цяжкая падзея і для ўлады, і для ўрада. Тое, што здарылася — за мяжой майго разумення», — сказаў ён, дадаўшы, што ў прэзідэнта Уладзіміра Пуціна «такое ж меркаванне».

Паводле яго слоў, распачацце справы супраць Улюкаева і іншых высокапастаўленых дзяржслужачых дэманструе, што «ніхто з прадстаўнікоў улады, ні міністр, ні дэпутат, ні губернатар, ні любы іншы дзяржслужачы не мае імунітэту пры здзяйсненні карупцыйных злачынстваў».

Міністр эканамічнага развіцця РФ Аляксей Улюкаеў абвінавачваецца ў атрыманні хабару ў памеры двух мільёнаў даляраў за ўхваленне ўгоды па продажы дзяржпакета «Башнефті» кампаніі «Раснефть». Пра яго затрыманне стала вядома ў ноч на 15 лістапада; вечарам таго ж дня Басманны суд адправіў яго пад хатні арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?