Зорка «Фарсажу» акцёр Дуэйн Джонсан прызнаны самым сэксуальным мужчынам года па версіі часопіса People. Летась гэтае ганаровае званне атрымаў Дэвід Бэкхем.
RTBF.be
Адзначаецца, што 2016 год стаў вельмі папулярным для акцёра. Ён браў удзел у некалькіх паспяховых праектах, у тым ліку ў здымках фільмаў «Фарсаж 8» і «Ратавальнікі Малібу», выхад якіх намечаны на 2017 год. У гэтым жа годзе Джонсан сыграў галоўнага персанажа ў серыяле HBO «Гульцы», а ў снежні гэтага года выйдзе дыснэеўскі мультфільм «Маана», у якім акцёр агучваў аднаго з герояў.