Аналагічныя абвінавачанні (за выключэннем кантрабанды) прад’яўленыя і грамадзянцы Расіі Уладлене Брусковай (Функ).
Нагадаем, Зэльцэр і яго сакратарка Функ былі затрыманыя 12 сакавіка ў Мінску адразу па прылёце з Лондана. Паводле звестак следства, падчас затрымання ў адваката знайшлі больш за 100 таблетак, якія ўтрымліваюць наркатычныя і псіхатропныя рэчывы.
Акрамя таго, следчым упраўленнем КДБ па артыкуле «Камерцыйны шпіянаж» распачатая крымінальная справа ў адносінах грамадзяніна ЗША Джозэфа Кея, далёкага сваяка памерлага грузінскага мільярдэра Бадры Патаркацышвілі.
У лютым сёлета Кей заявіў, што ён з’яўляецца выканаўцам тастаманту Патаркацышвілі і прад’явіў адпаведны дакумент. Аднак блізкія сваякі мільярдэра заявілі, што дакумент фальшывы і яго склаў адвакат Зэльцэр. Неўзабаве пасля гэтага амерыканца затрымалі ў Мінску.
Як адзначае БелаПАН, у траўні суд Тбілісі прызнаў Кея выканаўцам тастаманту Бадры Патаркацышвілі.