У Беларусі забаронены выпуск і распаўсюд прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да самагубства. Такая інфармацыя размешчаная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пастановай Міністэрства культуры Беларусі ад 15 верасня 2016 года №37 унесеныя змены ў Інструкцыю аб парадку выпуску, тыражавання, паказу, пракату, продажу і рэкламавання эратычнай прадукцыі, прадукцыі, якая змяшчае элементы эротыкі, гвалту і жорсткасці, прадукцыі па сэксуальнай адукацыі і палавым выхаванні, а таксама прадукцыі сэксуальнага прызначэння.

Дакументам удакладнена вызначэнне тэрміна «прапаганда гвалту і жорсткасці». Так, да ліку прыкмет такой прапаганды аднесеныя таксама заклікі да самагубства, апісанне сродкаў і спосабаў самагубства з мэтай заахвочвання рашучасці здзейсніць акт самагубства, дзеянні, якія ўскосна падахвочваюць да самагубства з дапамогай апраўдання і (або) абгрунтавання дапушчальнасці самагубства, абяцанні атрымання фізічнага і (або) псіхалагічнага задавальнення, даброт і пераваг у выпадку самагубства, у тым ліку праз гульні.

Выпуск, тыражаванне, паказ, пракат, продаж і рэкламаванне прадукцыі, якая змяшчае элементы прапаганды гвалту і жорсткасці, забароненыя. Гэта змяненне ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання пастановы №37.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?