Дэлегацыя Беларусі спрабавала прадухіліць галасаванне ў камітэце Генасамблеі ААН, які вывучае праблемы правоў чалавека, па праекце рэзалюцыі аб парушэнні правоў чалавека Расіяй у Крыме, піша dialog.ua.

Аднак унесеная Беларуссю прапанова не разглядаць чатыры рэзалюцыі, у тым ліку і ўкраінскую, не прайшла. 101 краіна выступіла супраць.

Як стала вядома, Камітэт Генасамблеі ААН па сацыяльных і гуманітарных пытаннях прыняў прапанаваны Украінай праект рэзалюцыі, у якім асуджаюцца парушэнні правоў чалавека з боку «расійскіх акупацыйных уладаў» на тэрыторыі Крыма і Севастопаля.

За рэзалюцыю ў аўторак, 15 лістапада, прагаласавалі 73 дэлегацыі, 76 устрымаліся і 23 выказаліся супраць, перадае Радыё ААН

Расійскі бок заявіў, што прадстаўлены ўкраінскай дэлегацыяй праект не мае нічога супольнага з «рэальнай сітуацыяй у Крыме» і не адлюстроўвае меркаванне жыхароў паўвострава. 

Над праектам рэзалюцыі працаваў у тым ліку лідар крымскататарскага народа Мустафа Джэмілеў.

Над праектам рэзалюцыі працаваў у тым ліку лідар крымскататарскага народа Мустафа Джэмілеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0