На міжнароднай канферэнцыі «Міграцыя і дэмаграфічнае развіццё Рэспублікі Беларусь і сумежных краін» 15 лістапада ў Мінску дацэнт БДУ Людміла Факеева паведаміла, што штогод з нашай краіны з'язджае на навучанне каля 35 тысяч чалавек, а прыязджае толькі каля 15 тысяч. «Адмоўнае сальда» студэнцкай міграцыі назіраецца на працягу апошніх 15 гадоў, адзначыла Факеева.

Большасць беларускіх студэнтаў вучыцца ў Расіі, Польшчы і Літве, а ў Беларусь прыязджаюць пераважна студэнты з Цэнтральнай і Усходняй Азіі. Большасць замежных студэнтаў — грамадзяне Туркменістана, Расіі. Колькасць грамадзян Кітая сярод студэнтаў-замежнікаў набліжаецца да 10%, інфармуе БелаПАН.