Еўракамісія хоча зрабіць платным бязвізавы ўезд на тэрыторыю зоны Шэнген для грамадзян тых краін, якія не з'яўляюцца сябрамі Еўрасаюза. Як перадаюць інфармагенцтвы, за бязвізавае наведванне Шэнгена турыстаў з «нееўрасаюзных» краін могуць абавязаць плаціць па 5 еўра.

Планаваны збор у памеры 5 еўра можа быць распаўсюджаны прыкладна на 30 млн грамадзян 60 краін, якія маюць бязвізавы ўезд у ЕС. Паводле падлікаў эканамістаў, гэта можа прынесці ў бюджэт ЕС звыш 500 млн еўра ў год.

Такія меры звязаны з укараненнем еўрапейскай электроннай сістэмы аўтарызацыі ўезду ў Еўрасаюз ETIAS (The EU Travel Information and Authorisation System). Сістэма можа быць запушчана ў 2020 годзе, калі яе адобраць дзяржавы ЕС і Еўрапарламент. Прэзентацыя Еўракамісіяй ETIAS намечана на лістапад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?