Абраны прэзідэнтам ЗША мільярдэр Дональд Трамп і прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паразмаўлялі па тэлефоне, паведаміла адміністрацыя ўкраінскага прэзідэнта позна вечарам у аўторак. 

Парашэнка адзначыў неабходнасць амерыканскай падтрымкі для Украіны ў змаганні з расійскай агрэсіяй, гаворыцца ў паведамленні.

Таксама будучы і дзеючы прэзідэнты дамовіліся пра двухбаковую сустрэчу. Украінскія ўлады раней планавалі, што яна адбудзецца ў Вашынгтоне ў пачатку 2017 года. У той жа час Парашэнка запрасіў Трампа ва Украіну.

Падчас выбарчай кампаніі Трамп, кандыдат ад Рэспубліканскай партыі, адышоў ад рэспубліканскага кансэнсусу і дазваляў сабе выказванні, якія многія ў ЗША, Украіне і Расіі палічылі «прарасійскімі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?