На возеры Лосвіда работнікі МНС выратавалі рыбака, які праваліўся пад лёд і тануў, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.

Тут і ніжэй фота МНС

Інфармацыя пра рыбака, які тоне на возеры Лосвіда паблізу вёскі Баталі Гарадоцкага раёна, паступіла ратавальнікам 16 лістапада ў 10.31. Па дапамогу звярнуўся відавочца здарэння, які таксама рыбачыў на гэтым вадаёме. Чакаючы работнікаў МНС, мужчына стараўся аказаць пасільную дапамогу рыбаку, каб той не пайшоў пад лёд.

«Рыбак праваліўся ў палонку ў 40 м ад берага. Першымі на месца здарэння прыбылі работнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 Віцебскага РАНС. Пры дапамозе выратавальных сродкаў ён быў выцягнуты на бераг і перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пацярпелы, якім аказаўся непрацуючы 36-гадовы жыхар Віцебска, знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы. Яго стан медыкі характарызуюць як стабільна цяжкі», — адзначылі ва ўпраўленні.

МНС нагадвае: ні ў якім разе не выходзьце на лёд, пакуль яго таўшчыня не дасягнула 7 см, а на дварэ не ўстанавілася стабільнае марознае надвор'е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?