Парламент Балгарыі адправіў урад у адстаўку. Як паведамляюць інфармагенцтвы, у падтрымку гэтага рашэння выказаліся 218 дэпутатаў, яшчэ два ад галасавання ўстрымаліся.

Дэбаты з нагоды адстаўкі ўрада працягваліся дзве гадзіны.

На пачатку пасяджэння, на якім было прынятак адпаведнае рашэнне, прэм'ер-міністр Балгарыі ў адстаўцы Бойка Барысаў паабяцаў, што ўрад працягне выконваць свае функцыі да таго часу, пакуль не будзе сфармаваны новы ўрад. Тым самым, паводле яго слоў, будзе забяспечаная пераемнасць у кіраванні.

Акрамя таго, Бойка Барысаў павіншаваў з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах Румэна Радзева.

Як адзначаецца, днямі ў Балгарыі павінны адбыцца кансультацыі з кіраўнікамі прадстаўленых у парламенце партый, на якіх будуць вызначаныя шляхі выхаду з палітычнага крызісу. Таксама будзе ўзгоднены склад тэхнічнага ўрада з абраным прэзідэнтам Радзевым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0