Брытанскі абаронны гігант BAE Systems паказаў першы экзэмпляр дэсантнага бронетранспарцёра ACV для Корпуса марской пяхоты ЗША, паведаміў партал breakingdefense.com

Дэсантны БТР ACV. Тут і ніжэй фота breakingdefense.com

Новая 34-тонная машына 8х8, мадэрнізаваны варыянт італьянскага БТР SuperAV, павінна замяніць сучасныя дэсантныя штурмавыя машыны AAV-7, распрацаваныя яшчэ ў 1970-я гады.

У адрозненне ад італьянскай машыны, ACV мае новую трансмісію, шыны, павялічаную на 40% магутнасць рухавіка, больш сур'ёзную браню. Магутны рухавік у будучым дазваляе паставіць і больш сур’ёзнае ўзбраенне — супрацьтанкавы комплекс ці аўтаматычную гармату.

AAV-7 на вучэннях.

BAE Systems удзельнічае ў конкурсе на пастаўку новых дэсантных баявых машын марской пяхоце супраць БТР Terrex амерыканскай кампаніі SAIC, якая супрацоўнічае з кампаніяй Singapore Technologies.

Працяглы працэс выбару новага ўзору дэсантнага БТР, як чакаецца, скончыцца ў 2018 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?