Беларусь заняла дзевятае месца сярод краін былога СССР па тэмпах росту спажывецкіх цэн у студзені—маі 2008 года.

Згодна з праведзеным БелаПАН аналізам даных нацыянальных органаў статыстыкі, на першым месцы Украіна, дзе за першыя пяць месяцаў года (май да снежня) цэны павялічыліся на 14,6 %. Далей ідуць Азербайджан (13,9 %), Кіргізія (10,4 %), Латвія (8,4 %), Расія (7,7 %), Арменія, Малдова (па 7,4 %), Таджыкістан (6,8 %), Беларусь (6,6 %), Літва (5,9 %), Эстонія (5,1 %), Грузія (4,6 %) і Казахстан (4,5 %). Няма даных па Туркменістане. Ва Узбекістане за першы квартал цэны выраслі на 2,4.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?